Пуцеправод па вуліцы Чыгуначная адкрылі

9 марта 2020
Раней на два месяцы ў сталіцы пасля рамонту адкрылі пуцеправод па вуліцы Чыгуначная. Паехалі аўтамабілі і гарадскія аўтобусы, тралейбусы пусцяць з першага красавіка. Але ж рамонтныя работы на транспартнай артэрыі працягваюцца. Завяршаецца добраўпарадкаванне тратуара, прадугледжана магчымасць для руху веласіпедыстаў. У перспектыве гэта будзе веладарожка адзінай сеткі Мінска.

Папярэдне рамонт моста на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўская зойме паўгода. Рух будзе поўнасцю перакрыты. Ускладняе абнаўленне асаблівая форма апорных канструкцый.