Пункт пропуску "Лоша - Шумскас" стаў міжнародным

17 февраля 2017

Праз яго перасячы граніцу грамадзяне ўсіх краін, акрамя пешаходаў, змогуць кругласутачна. Незарэгістраваны ў Беларусі транспарт прапусцяць толькі з пасведчаннем увозу на яго. Як чакаецца, міжнародны статус пункта "Лоша - Шумскас" дазволіць знізіць нагрузку ў "Каменным Логу".