Псіхалінгвіст і паліглот Дзмітрый Пятроў сёння ў "Актуальным інтэрв'ю"

7 июня 2017

Вядомы расійскі псіхалінгвіст і паліглот. Ужо ў школе ён вольна чытаў на англійскай, нямецкай, французскай і італьянскай мовах. Распрацаваў унікальную методыку, якая дазваляе літаральна за два тыдні загаварыць на любой мове, нават на кітайскай. Сёння ў "Актуальным інтэрв'ю" - Дзмітрый Пятроў.

Ён ведае 50 замежных моў, і гэты спіс стала расце. Паліглот Дзмітрый Пятроў вывеў сваю формулу, якая дапамагае загаварыць на кітайскай або хіндзі ўсяго за два тыдні.

Як вывучэнне замежных моў уплывае на светапогляд? Чаму Брэксіт можа зрабіць нямецкую мову больш папулярнай у Еўропе за англійскую? І як ацаніць эканамічны эфект ад ведання моў? Чаму лінгвістаў, якія дапамагаюць сусветным лідарам знайсці агульную мову, параўноўваюць з касманаўтамі? І якія жарты дазваляюць сабе перакладчыкі першых асоб?

"Актуальнае інтэрв'ю" з паліглотам і псіхалінгвістам Дзмітрыем Пятровым глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".