Прамыя трансляцыі набажэнстваў і тэматычныя праграмы глядзіце на "Беларусь 1" і "Беларусь 3"

24 апреля 2021

25 красавіка ў календары праваслаўных вернікаў Вербная нядзеля.

Царкоўнае свята прысвечана з'яўленню Ісуса Хрыста ў Іерусаліме. Паводле Бібліі, яго сустракалі ўзмахамі вярбы, таму традыцыя асвячаць галінкі гэтага дрэва захавалася па сённяшні дзень. У нядзелю ва ўсіх праваслаўных храмах краіны пройдуць набажэнствы.

Тэматычныя праграмы, а таксама марафон трансляцый святочных службаў пакажа Белтэлерадыёкампанія. Заўтра ў 5:50 раніцы са словам да вернікаў выступіць Мітрапаліт Веніямін. Зварот - на тэлеканале "Беларусь 1".

Падрабязнасці пра Вербную нядзелю, значэнне, гісторыю і традыцыі свята - на тэлеканале "Беларусь 3" у 8:50 раніцы. Весці "Размовы пра духоўнае" будзе клірык храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Яўген Грамыка.

Адразу пасля праекта - а 9-й гадзіне раніцы - каманда медыяхолдынга пачне прамую трансляцыю святочнага набажэнства. Месцам правядзення выбралі Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр.

Нагадаем, што да Светлага свята Вялікадня застаецца тыдзень. Сёлета праваслаўныя сустрэнуць свята Уваскрэсення Хрыстовага 2 мая.