У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

25 января 2018

У гэтым месяцы іх правядуць міністры і кіраўнікі дзяржорганаў.

Сёння на пытанні адкажуць міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, а таксама кіраўнік Мінспорту і турызму Аляксандр Шамко. Акрамя гэтага, прыёмы правядуць кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў і кіраўнік Беллеспаперпрама Юрый Назараў. Прыёмы таксама пройдуць заўтра.