Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у гэту суботу

30 мая 2018

У Мінскім абласным і гарадскім выканаўчым камітэтах гатовыя выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу, другога чэрвеня. Прадстаўнікі ўлады дапамагаюць вырашыць пытанні рознага характару, найперш - камунальныя.

У сталіцы з дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.