Адкрыты лік залатым медалям нашай юніёрскай біятлоннай зборнай

20 февраля 2015

Чэмпіёнкай свету ў спрынтарскай гонцы на 6 км сярод дзяўчат сёння стала беларуска Дар’я Блашко.

Сем гадзін раніцы, а балельшчыкі ўжо на нагах і гатовыя на сняданак адведаць беларускіх прысмакаў. Работнікі ж кафэ ахвотна частуюць замежных гасцей блінамі - дранікамі ды аладкамі.

А спартсмены-біятланісты больш налягаюць на мясныя стравы. Свініна, бараніна, ялавічына – прыгатаваныя далікатна.    

Напярэдадні ў гэтым сталічным гатэлі размясціліся 130 гасцей з Аўстраліі, Швецыі, Кітая. Майкл і Лія з Новай Зеландыі ўпершыню наведалі Беларусь.

Дзе правесці вольны час? Што паглядзець? Якія набыць сувеніры? У вырашэнні гэтых пытанняў спартсменам і балельшчыкам дапамагаюць валанцёры. Часцей за ўсёстудэнты-лінгвісты.

Пасля складанай гонкі перавесці дух можна ва ўтульных нумарах. Тут створаны ўсе ўмовы для камфортнага адпачынку. Укладвацца спаць раней тут не спяшаюцца. Шумная інтэрнацыянальная кампанія знаходзіць час і на забавы. Сапраўдны святочны настрой гасцей сталіцы падтрымліваюць беларускія балельшчыкі. Сотні мінчан штодзень адпраўляюцца ў Раўбічы, каб падтрымаць сваіх фаварытаў.

Падвозяць балельшчыкаў да спартыўнага комплексу экспрэсныя аўтобусы. Першы 449-БЭ адпраўляецца а восьмай гадзіне раніцы ад станцыі метро “Барысаўскі тракт”. Інтэрвал руху - 20 хвілін. Білет на такі экспрэс каштуе 14 тысяч 200 рублёў. Набыць яго можна на прыпыначным пункце ў кандуктара.