Прамыя тэлефонныя лініі прайшлі ва ўсіх раёнах Мінска

11 июля 2015

З 9 раніцы і да паўдня на сувязі з жыхарамі Фрунзенскага раёна быў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Сяргей Жалязня. За тры гадзіны працы пад яго кантроль былі ўзяты каля 20 пытанняў і прапаноў. У асноўным мінчан хвалююць тэмы арэнднага жылля, недахопу дзіцячых садкоў і парковак, ад чаго ў перапоўненых дварах Фрунзенскага раёна некаторыя аўтамабілі аказваюцца на зялёнай зоне. Пытанні сацыяльнай падтрымкі таксама патрабуюць увагі адміністрацыі.

Для разгляду некаторых скаргаў і прапаноў патрабуецца больш часу. Адказы на іншыя пытанні жыхары атрымлівалі адразу падчас прамой тэлефоннай лініі. Але ж кожнага абанента пачулі.