Прамая тэлефонная лінія - хуткая дапамога ў вырашэнні бытавых пытанняў

16 декабря 2016

Хуткай дапамогай у вырашэнні бытавых пытанняў можа стаць прамая тэлефонная лінія. Праблемы -  ад капрамонту да будаўніцтва жылля. Жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці выслухаюць і заўтра,17  снежня.

У мэрыі  на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Ганна Мацельская. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна  з 9 да 12 гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.  

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Алег Плаўскі. Задаваць пытанні можна да апоўдня. Нагадаю, звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.