Правесці свае канікулы з карысцю

8 августа 2017

Свята здароўя ў Мінску аб’яднала 150 удзельнікаў сервісных, сельскагаспадарчых, экалагічных атрадаў студэнтаў. Сёлета правесці свае канікулы з карысцю вырашылі паўтары тысячы маладых людзей, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве такіх знакавых аб’ектаў, як трэцяя лінія метро, цэнтр па мастацкай гімнастыцы, а таксама рэканструкцыі стадыёна “Дынама”.

Пакуль маладыя людзі спаборнічалі ў спартыўных гульнях, камандзіры брыгад правялі дыялог з прадстаўнікамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама з гарадскІмі ўладамі. Падчас дыскусіі абмеркавалі арганізацыю працы студатрадаў і міжнароднае супрацоўніцтва.