Правесці вольны час з карысцю для здароўя прапануе сталічны дэльфінарый

25 ноября 2015

Плаванне з дэльфінамі або дэльфінатэрапія – яшчэ адзін спосаб паскорыць рэабілітацыю пасля хвароб, палепшыць агульны стан здароўя і проста атрымаць станоўчыя эмоцыі. Абмежаванняў для наведвання дэльфінарыя амаль што няма. Асабліва карысныя такія заняткі для дзяцей з парушэннямі развіцця і захворваннямі апорна-рухальнага апарату.

Лячэбны курс доўжыцца дзесяць сеансаў, а эфект выяўляецца праз некалькі месяцаў.