А.Лукашэнка: У Беларусі будзе забяспечана далейшае стабільнае развіццё

21 октября 2015

У Беларусі будзе забяспечана далейшае стабільнае развіццё. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны. Адна з самых папулярных тэм у грамадстве - будучы састаў беларускага ўрада. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, урад новага пяцігоддзя і ўсе органы ўлады сфарміраваныя ў асноўным яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Прысутных Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на цяжкую і канкрэтную працу. Кожны з кіраўнікоў і вышэйшых службовых асоб пры прызначэнні павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць. Сярод патрабаванняў Прэзідэнта - распрацоўка стратэгіі для дасягнення галоўных мэт - стабільнасці ў грамадстве і дабрабыту людзей.

Кіраўнік дзяржавы дакладна вызначыў параметры і крытэрыі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, урад павінен надаць самую сур'ёзную ўвагу пытанням цэнаўтварэння, экспарту прадукцыі і росту вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка таксама перасцярог ад беспадстаўнага скарачэння колькасці працаўнікоў на буйных прадпрыемствах. На нарадзе гаварылі і аб так званай пенсійнай рэформе. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, павышаць пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль не плануюць.