Правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі, будзе абмяркоўвацца на парламенцкіх слуханнях

26 февраля 2020
Сацыяльная абарона ветэранаў, патрыятычнае выхаванне моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі. Гэтыя і іншыя пытанні,  што датычацца  памятнай даты, будуць абмяркоўвацца  парламентарыямі. Пра гэта паведамілі сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу  Беларусі. Першыя слуханні прызначаны на красавік.

Лілія Ананіч, намеснік старшыні Пастаяннай  камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Вельмі важная выпрацоўка рэкамендацый па далейшым увекавечванні памяці, гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і актыўным выкарыстанні тэмы гістарычнай спадчыны, гістарычнай праўды ў выхаванні  маладога пакалення, а таксама ўцягванне моладзі ў актыўны працэс зберажэння гістарычнай памяці. Сёння наша краіна паказвае прыклад, як трэба ставіцца да гістарычнай праўды, гістарычнай памяці. Мы сёння ў краіне робім шмат для ўвекавечвання памяці аб той страшнай вайне".

Слуханні будуць адкрытымі, у вясновым мерапрыемстве возьмуць удзел ветэраны, прадстаўнікі дзяржорганаў і міжнародных арганізацый.