Два гістарычныя юбілеі

3 сентября 2015

70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзе перамогі Кітая ў вайне супраціўлення з Японіяй напярэдадні ўшанавалі ў сталічным Доме дружбы. Вечар-прысвячэнне, арганізаваны Беларускім таварыствам дружбы сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, сабраў прадстаўнікоў дыпмісій, палітычную і культурную эліту, ветэранаў дзвюх войнаў. Дарэчы, сярод тых, хто ваяваў, абараняючы Беларусь ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, нямала прадстаўнікоў кітайскага народа. На сяброўскай сустрэчы прайшлі канцэрт і прэзентацыя фотавыставы "Беларусь і Кітай. Вехі баявога братэрства". У экспазіцыю ўключаныя фотахроніка 40-х і партрэты герояў-вызваліцеляў.