Супраць умяшання ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Напярэдадні ля плошчы Перамогі прайшоў мітынг

9 сентября 2020
Тыя, хто выступае за захаванне краіны і за мірнае і бяспечнае жыццё, працягваюць выказваць сваю цвёрдую пазіцыю. Напярэдадні ля плошчы Перамогі ў Мінску сабраліся неабыякавыя беларусы, якія супраць умяшання ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы, супраць фэйкаў і расколу грамадства. Удзельнікі сышліся ў меркаванні - неабходна працягваць паступальнае развіццё роднай краіны без узрушэнняў.

Адзначым, калона людзей з нацыянальнай сімволікай напярэдадні прайшла ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці. Людзі выйшлі з адной мэтай - трэба захаваць тое, чаго дамагліся беларусы за гады незалежнасці.