Прамысловы турызм выклікае асаблівую цікавасць у гасцей Мінска

27 февраля 2024

Гістарычныя рэканструкцыі, помнікі архітэктуры і неверагодныя краявіды - турыстычны патэнцыял Мінска абмеркавалі на сустрэчы з экскурсаводамі сталіцы. Сёлета сакавік прысвецяць прамысловаму турызму, які выклікае асаблівую цікавасць у гасцей горада. Экскурсіі на вытворчасць прапаноўваюць найбуйнейшыя фабрыкі і прадпрыемствы. Таксама да сустрэчы ў анлайн-фармаце далучыліся і экскурсаводы Ніжняга Ноўгарада.

Зараз у сталіцы развіваецца адукацыйны, актыўны, медыцынскі, праваслаўны і водны турызм. Працуе ў горадзе больш як 350 атэставаных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.