Сёння ў вучэннях "Захад-2017" прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі

20 сентября 2017

Сёння ў сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017" прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Аляксандр Лукашэнка будзе назіраць за адным з галоўных эпізодаў на Барысаўскім палігоне.

Акрамя лідара, чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў вышэйшага ваеннага камандавання Расіі, кіраўніцтва інтэграцыйных структур Саюзнай дзяржавы, СНД, АДКБ, замежных назіральнікаў і дыпламатаў. З назіральнай пляцоўкі Кіраўнік дзяржавы ацэніць узровень узаемадзеяння войскаў пры вядзенні абарончага бою. Асноўныя сцэнарыі разгульваюцца на беларускіх пляцоўках пры ўдзеле 12 тысяч 700 салдат. Задзейнічана 370 адзінак бронетанкавай тэхнікі, да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш як 40 самалётаў і верталётаў.