Пракуратура Рэчыцкага раёна пераехала ў новы будынак

17 июня 2022
Сучасны рамонт і камфортныя ўмовы для працы. У Рэчыцы ўрачыста адкрылі новы будынак раённай пракуратуры. У цырымоніі прыняў удзел Андрэй Швед. Напярэдадні прафесійнага свята і 100-гадовага юбілею генпракурор уручыў заслужаныя ўзнагароды калегам з усёй вобласці. У новым будынку ёсць усё неабходнае як для работнікаў, так і грамадзян.

Пракуратура надае асаблівую ўвагу паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Сёлета ўваходзіны адзначаць і праваахоўнікі Мінскай вобласці.