Прафесар Валерый Сямёнаў сваё жыццё прысвяціў вывучэнню інфекцыйных хвароб

9 апреля 2020
Пра чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню інфекцыйных хвароб. Прафесар Валерый Сямёнаў -  аўтар звыш 750 навуковых публікацый, пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 6 дактароў і 27 кандыдатаў медыцынскіх навук, створана навуковая школа і новы кірунак у лячэнні пацыентаў з інфекцыйнай паталогіяй. А ў няпростай сітуацыі, калі ўвесь свет змагаецца з каранавірусам, прафесар узначаліў навуковую групу, якая менш чым за месяц стварыла айчынную тэст-сістэму для вызначэння СOVID-19. Распрацоўку віцебскіх навукоўцаў, якія без выхадных  днём і ноччу  праводзілі ў лабараторыях, аператыўна сертыфікавала Міністэрства аховы здароўя.
Наш рэпартаж з Віцебска (відэа).