Працягласць работы экіпажа на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак. Даведаліся, якія задачы стаяць перад экспедыцыяй

21 марта 2024

МКС - пілатуемая арбітальная станцыя. Гэта сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін. Усяго выканана 280 запускаў, а на самой станцыі пабывала каля 300 чалавек.

Найбуйнейшы касмічны апарат складаецца з 17 модуляў, маса станцыі звыш 420 тон. Поўны абарот вакол Зямлі ажыццяўляе за паўтары гадзіны. Сёння на МКС працуе экіпаж 70-й і 71-й працяглых экспедыцый.

Сёння адправіцца  і асноўны склад экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС  - Алег Навіцкі (камандзір), Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Перад імі стаіць агульная задача: выкананне  навуковых эксперыментаў на борце станцыі. Працягласць работы экіпажа на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак. Да маючага адбыцца палёту рыхтаваўся і дубліруючы склад: ад "Раскосмасу" - Іван Вагнер, беларуска Анастасія Лянкова і астранаўт NASA Дональд Пеціт.

Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова адабраныя з шасці беларускіх кандыдатаў, якія прайшлі медыцынскае абследаванне ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў у снежні 2022-га.