Бясплатныя кансультацыі натарыусаў пройдуць 15 сакавіка

14 марта 2023

Беларускія натарыусы ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка правядуць для ўсіх жадаючых бясплатныя кансультацыі. Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі возьмуць усе натарыяльныя канторы і бюро краіны. На працягу рабочага дня, звярнуўшыся асабіста або патэлефанаваўшы, жыхары і госці краіны змогуць атрымаць адказы на пытанні, што цікавяць іх.

Часцей за ўсё беларусаў хвалюе афармленне спадчынных правоў, адчужэнне нерухомасці, здзяйсненне выканаўчых надпісаў, складанне завяшчанняў і засведчанне шлюбных дагавораў.

Кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць і дыстанцыйна.