Працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

4 апреля 2019
Заўтра намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк правядзе прыём грамадзян у Сенненскім райвыканкаме. Плануецца, што ў гэты ж дзень памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч правядзе ў Астравецкім райвыканкаме прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Крысціна Побаль сустрэнецца з грамадзянамі ў Дрыбінскім райвыканкаме.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. Выязныя прыёмы прадоўжацца пасля 7 красавіка.