На плошчы Перамогі адбылася размова Прэзідэнта Беларусі з журналістамі

9 мая 2018

І хоць у святочны дзень не хацелася гаварыць аб сусветных канфліктах, на жаль, урокі вайны засвоілі далёка не ўсюды.

Гэтую тэму ў гутарцы з нашым Прэзідэнтам закранулі рэпарцёры. Сёння відавочна: свет літаральна расколаты, на планеце працягваецца гонка ўзбраенняў, на якую дзяржавы выдаткуюць вялізныя сродкі. Па прыклады далёка хадзіць не трэба, нават у нашых найбліжэйшых суседзяў - Украіны і Польшчы - ваенныя бюджэты ў разы, а то і дзясяткі разоў больш за наш. Але пазіцыя Беларусі нязменная: краіна гатовая сябе абараніць без мілітарызацыі эканомікі.

Рэпарцёр расійскага інфармагенцтва ТАСС звярнула ўвагу на саюзную праблематыку. Як вядома, напярэдадні - 7 мая - адбылася інаўгурацыя прэзідэнта Расіі. У беларускага лідара пацікавіліся, якой бачыцца будучыня саюзных адносін. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў супрацоўніцтве Мінска і Масквы будзе парадак, а ўсе магчымыя пытанні і праблемы можна вырашыць за сталом перамоў. Дарэчы, найбліжэйшая сустрэча з Уладзімірам Пуціным запланаваная на наступны тыдзень.