Працягваюцца асабістыя прыёмы ў Савеце Рэспублікі

17 марта 2020
Сёння з грамадзянамі сустрэнецца старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Заўтра на пытанні адкажа старшыня Пастаяннай  камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, 25 сакавіка - старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. Прыёмы праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

А заўтра па тэлефоне свае пытанні грамадзяне змогуць задаць Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай. Прамыя лініі пройдуць з 10:00 да 13:00.