Працягваецца будаўніцтва першага транспартнага кальца

3 апреля 2020
У сталіцы працягваецца будаўніцтва першага транспартнага кальца. Самая актыўная праца зараз ідзе на вуліцы Талстога. Там ўжо з'явіліся апоры для будучай эстакады. Побач ідзе перакладка інжынерных камунікацый. Таму рух транспарту часова змяніўся. Адзначым, гэты дарожны аб'ект стане важным для горада. Будаўніцтва першага транспартнага кальца дазволіць знізіць нагрузку на самую ажыўленую, цэнтральную, частку Мінска.

Працы пад пуцеправодам праспекта Незалежнасці і па добраўпарадкаванні завершаць да канца лета. Пры гэтым звязаць участкі першага транспартнага кальца плануюць у наступным годзе.