Прыродны газ прыйшоў у Гарбавічы

10 октября 2015

Прыродны газ прыйшоў яшчэ ў адзін аграгарадок Магілёўскай вобласці - Гарбавічы. Урачысты пуск прайшоў пры ўдзеле мясцовых жыхароў і кіраўніцтва вобласці. Падводзячую лінію пабудавалі ўсяго за два месяцы, хаця згодна з планам працэс павінен быў заняць каля паўгода. Усяго пракладзена больш за 24 кіламетры газаправоду. Па шляху газіфікаваныя яшчэ два населеныя пункты - Благавічы і Вайнілы. Падзея аказалася прыемным падарункам для жыхароў усходняга раёна.

Дарэчы, за 10 гадоў у Магілёўскай вобласці газіфікавана 78 аграгарадкоў, у тым ліку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.