Прэзідэнт уручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама "Беларускі спартыўны Алімп" годным беларусам

9 января 2024

Беларусь - гэта ў першую чаргу людзі, якія і фарміруюць будучыню нашай краіны. Яны стаяць на абароне меж, працуюць на інфармацыйным фронце, ахоўваюць духоўныя каштоўнасці і традыцыі. Год якасці пачаўся з яшчэ адной прыгожай традыцыі. У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" - спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама "Беларускі спартыўны Алімп". Узнагароды асабіста ўручыў Прэзідэнт. Тыя, хто сёння на сцэне, безумоўна, людзі з вялікім сэрцам, выбітныя асобы, якія дапамагаюць берагчы і прымнажаць нацыянальны, культурны набытак, выхоўваць у моладзі любоў да Бацькаўшчыны. Менавіта дзякуючы актыўным беларусам мы маем самае каштоўнае сёння - гэта мір на нашай зямлі. Кацярына Круталевіч падрабязней аб узнагароджанні лаўрэатаў, сярод якіх і мае калегі (відэа).