Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды і сцяг пракуратуры ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

21 февраля 2022

Усенародная памяць аб гадах Вялікай Айчыннай вайны павінна астудзіць асобных сусветных палітыкаў. Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і сцяга пракуратуры Беларусі. У такі ўрачысты дзень Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цана нашага суверэнітэту высокая. І напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны адзначыць найлепшых супрацоўнікаў пракуратуры - важная і знакавая падзея. Тым больш у такім сакральным месцы, як Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Краіна глядзіць наперад упэўнена і не саромеецца свайго мінулага. Асабліва гэта датычыцца ваенных гадоў: Генпракуратура працягвае расследаванне фактаў генацыду. Мы больш не дазволім палякам, літоўцам і іншым віноўнікам тых страшных падзей рабіць выгляд, што нічога не было. Адкажуць усе па гістарычнай справядлівасці і законе.

Асабліва сімвалічна, што дзяржузнагароды Прэзідэнт уручыў  у сімвале беларускай дзяржаўнасці - Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Так, за шматгадовую працу шэраг супрацоўнікаў пракуратуры атрымаў медалі "За працоўныя заслугі", ордэна "За службу Радзіме" ўдастоены генеральны пракурор Андрэй Швед і Уладзімір Клішын - пракурор з Гродна. Таксама  шэрагу супрацоўнікаў ведамства аб'яўлена падзяка ад Прэзідэнта Беларусі.

Сёлета пракуратура Беларусі святкуе важны юбілей - сто гадоў з дня ўтварэння. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сцяг, які ўручылі ведамству, нагадвае аб святым абавязку не толькі пракурораў, але і кожнага грамадзяніна - служыць сваёй Айчыне.