Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў дэпутатаў і сенатараў шостага склікання

22 ноября 2019
За плённую працу, грамадскую дзейнасць і значны ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі 6-га склікання ўдастоеныя дзяржузнагарод. Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі Ігар Марзалюк. Шэрагу дэпутатаў прысвоены медаль "За працоўныя заслугі". У іх ліку старшыні пастаянных камісій Наталля Гуйвік і Уладзіслаў Шчэпаў. Ганаровае званне "Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку старшыні Савета Рэспублікі Мар'яне Шчоткінай. Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні падзякі Прэзідэнта намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Віктару Чайчыцу.