Прэм'ер-міністр Сяргей Румас усклаў кветкі да абеліска на дзявятым кіламетры Маскоўскай шашы

7 мая 2020
Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыўся і прэм'ер-міністр. Сяргей Румас разам з жонкай усклалі кветкі да абеліска на дзявятым кіламетры Маскоўскай шашы. Ваенны гарадок ва Уруччы адным з першых у сталіцы прыняў удар фашыстаў у чэрвені 41-га. Не паспеўшыя эвакуіравацца сем'і былі расстраляныя. На мемарыяльнай пліце выбітыя імёны некалькіх дзясятках воінаў, загінуўшых у раёне Уручча. Помнік узвялі ў памяць пахаваных тут 30 тысяч ваеннапалонных, савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якіх беларуская зямля страціла ў першыя два гады вайны.