У Мінскай вобласці час сезоннага зарыблення вадаёмаў

20 ноября 2020

Сотні малькоў прамысловых рыб пераехалі ў новыя месцы пражывання - на Вілейскае, Плешчаніцкае і Заслаўскае вадасховішчы. Самыя папулярныя віды - карп, белы амур, шчупак - іх біёлагі падбіралі асобна для кожнай акваторыі, каб не парушыць мясцовую экасістэму.

Халодная пара для перасялення выбрана не выпадкова. Такая тэмпература аптымальная для перавозкі рыбы і адаптацыі ў новым месцы.