Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржузнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў

1 июня 2016

Сёння дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым прадстаўнікам працоўных калектываў уручыў прэм'ер-міністр Беларусі. У зале Палаца Рэспублікі сабраліся ўрачы, выкладчыкі, навукоўцы, працаўнікі прамысловасці і будаўнічай сферы, супрацоўнікі мытных органаў, творчая інтэлігенцыя. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, гэта сімвалічна, што ў Міжнародны дзень абароны дзяцей узнагароды атрымліваюць і сацыяльныя працаўнікі. Медалём Францыска Скарыны ўзнагародзілі нашу калегу, актрысу і тэлевядучую Святлану Бароўскую.

Святлана Бароўская, актрыса, тэлевядучая: "Гэта так важна, калі ты не здраджваеш сваёй працы і Радзіме, і яна табе таксама не здраджвае. Як гавораць, выберы любімую працу, і ты не будзеш ніводнага дня працаваць. Таму я проста радуюся".

Вера Палякова-Макей, вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм": "Для артыста вельмі важна прызнанне гледачоў. Кожны з нас імкнецца, каб як мага больш гледачоў яго ўспрымалі, хадзілі да яго на спектаклі і канцэрты, але прызнанне дзяржавы - гэта ўдвая прыемна".

Таксама ўручаныя падзякі Прэзідэнта за датэрміновыя ўвядзенне ў эксплуатацыю Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі, дзе будзе магчыма праводзіць радыедыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў. У ліку ўзнагароджаных і вялікая група людзей, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.