Квест "Разбуральнікі міфаў" - Мінскі заапарк дзеліцца цікавымі фактамі

3 ноября 2023

Аб чым спяваюць ламы, якая з птушак самая разумная? Адказы ўжо ведаюць дапытлівыя наведвальнікі Мінскага заапарка. Займальныя маршруты для дзяцей тут арганізаваны падчас восеньскіх канікул. Асабліва папулярны ў школьнікаў квест "Разбуральнікі міфаў". Дзеці ахвотна шукаюць адказы і разбіраюць самыя папулярныя памылкі аб жывёлах.

Дарэчы, тым, хто не паспеў наведаць квест падчас школьных канікул, ён даступны ў любую пару года. А тых, хто дакладна адкажа на галоўнае пытанне, якая жывёла першай прапісалася ў заапарку, чакае прыз.