Прадстаўнікі Белай Русі прыйшлі ў госці да шматдзетных сем'яў

5 января 2014

Ніхто не застаўся без падарункаў у гэтыя святы. Напряэдадні Нараджэння Хрыстовага прадстаўнікі найбуйнейшай грамадскай арганізацыі краіны - Белай Русі прыйшлі ў госці да шматдзетных сем'яў. Падарункі і віншаванні ад Дзядулі Мароза і Снягуркі напярэдадні прымалі парадку дзесяці сем'яў Мінска.


У сям'і Газенкаў адзінаццаць дзяцей. Шматдзетная маці мае ордэн Маці. У найбліжэйшы час сям'я прымерыць на сябе ролю навасельцаў - пераедзе ў новы катэдж у Цэнтральным раёне Мінска.