4 мая 2023

5 мая магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі ўвечары заходняя частка неба чыстая, раніцай дажджу не будзе. Неба ў пухкіх аблоках - да хуткага дажджу.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Докшыцах у 1999 годзе - больш за 5 градусаў марозу. А самы цёплы дзень  у 2018 годзе  - у Брагіне тэрмометры паказалі амаль 31 градус цяпла.