Старшыні галоўных тэлекампаній Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

29 мая 2019

Сёння ў Белтэлерадыёкампаніі старшыні галоўных тэлекампаній дзвюх краін - Беларусі і Узбекістана - падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае сумесную працу па развіцці медыйнай прасторы, абмен прафесійным вопытам  і новыя праекты.  Падчас падпісання дакумента не раз было адзначана, што ў Беларусі і Узбекістана ёсць агульная дружалюбная гісторыя, якую неабходна захаваць.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Тут важная роля тэлебачання, тут сродкі масавай інфармацыі выходзяць наогул на самую галоўную ролю - мы павінны распавядаць адно пра аднаго. Наогул, акрамя нейкіх камерцыйных, палітычных пытанняў, эканамічных, мы проста павінны ў сваіх краінах распавядаць адно пра аднаго. Што мы і збіраемся рабіць у найбліжэйшы час, для гэтага і падпісваем дакумент".

Алішэр Хаджаеў, Старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбекістана: "Сяброўства нашых прэзідэнтаў спадара Лукашэнкі і спадара Мерзіёева, яно вельмі важнае для таго, каб мы працягнулі тыя задачы, якія ставяць нам нашы прэзідэнты, для нашага грамадства, для нашай дзяржавы. Тэлебачанне, натуральна, павінна яго падтрымаць і занесці свой уклад для іх развіцця".

Белтэлерадыёкампанія супрацоўнічае з замежнымі медыйнымі партнёрамі з Расіі, Турцыі, Казахстана, Літвы, Латвіі, а таксама з'яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскага і Азіяцка-Ціхаакіянскага вяшчальных саюзаў.