Перадсвяточная атмасфера адчуваецца ва ўсіх гарадах Беларусі

31 декабря 2018

Такім чынам, свет праводзіць 2018 год, Да новага, 2019-га, застаюцца лічаныя гадзіны. Перадсвяточная атмасфера адчуваецца ва ўсіх гарадах Беларусі. У гэтую ноч мы загадваем жаданні і верым, што яны абавязкова ажыццявяцца. Беларусаў сёння чакае насычаная праграма.

Масавыя гулянні ў Мінску разгорнуцца ў ноч на 1 студзеня на 25 адкрытых пляцоўках. Праграмы з удзелам беларускіх выканаўцаў і творчых калектываў падрыхтавалі ўсе раёны горада. Галоўнымі месцамі паводле традыцыі ў 23:00 стануць тэрыторыя ля Палаца спорту і Кастрычніцкая плошча. На апошняй упершыню пройдзе святочны навагодні канцэрт. Тут выступяць зоркі беларускай эстрады: Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, групы "Без білета", J:МОРС і іншыя, а ля Палаца спорту адбудзецца моладзевая вечарынка "Навагодняя спякота", дзе прымуць удзел самыя вядомыя беларускія дзіджэі і танцавальныя калектывы. У навагоднюю ноч гулянні працягнуцца да 4 раніцы.