У Беларусі распрацавана воблачная платформа па абслугоўванні электрычных заправачных станцый

31 января 2017

Эра бензіну ў мінулым, на змену прыйшла эпоха кілават. У Беларусі распрацавана адзіная ў сваім родзе воблачная платформа па абслугоўванні электрычных заправачных станцый. Новая сістэма дазваляе аплаціць запраўку і нават устанавіць прыярытэт для экстраннай зарадкі электрамабіляў спецыяльных службаў. І ўсё гэта праз Інтэрнэт. Плюс да ўсяго, не выключана, што ўжо напрыканцы года беларусы змогуць выпрабаваць электракар нашай вытворчасці. Першая серыя ё-мабіляў адправіцца на службу ў таксі.

Улада Карніцкая - аб зялёнай будучыні краіны. Менавіта гэта запчастка прымусіць ехаць будучы беларускі электрамабіль. Над яго стварэннем зараз ужо працуюць навукоўцы ў Акадэміі навук. Рухавік ё-мабіля ўжо праходзіць тэсціраванне, над батарэяй і сістэмамі кіравання тут пакуль яшчэ працуюць.

Ні бензіну, ні каробкі перадач, а пад капот прыйдзецца залезці толькі для таго, каб заліць вадкасць для абмывання шкла. Плюс да ўсяго экалагічнасць такога транспарту

Не выключана, што ўжо напрыканцы гэтага года кожны ў Беларусі зможа ездзіць на электракары нашай вытворчасці. Прычым, абсалютна бязгучным. Бо нават калі заводзіш ё-мабіль, характэрнага гука няма. А значыць, беларусам ужо пара прывыкаць да нямых аўтамабіляў у горадзе.

Фёдар Сагаманян ужо прывык да ё-мабіля - за рулём электракара мужчына больш як два гады.

Раней, як і ўсе, Фёдар Сагаманян у асабістае аўто заліваў бензін. Зараз запраўляе аўтамабіль, як мабільны тэлефон. Досыць некалькіх гадзін.

Праўда, прызнаецца, у Беларусі пакуль усё ж ёсць дыскамфорт для вадзіцеляў электракараў. Бо заправак для іх па ўсёй краіне менш як 10. Але менавіта зараз, гавораць спецыялісты, у Беларусі ёсць шанц стаць лідарам на рынку электразаправак.

Акрамя таго, што ўжо ёсць прыватнікі з уласнай вытворчасцю, дык яшчэ іх распрацоўваюць у Акадэміі навук і нават ужо выпускаюць на адным з віцебскіх прадпрыемстваў

Такая воблачная платформа - па сутнасці, яшчэ адзін крок да стварэння зялёнай будучыні Беларусі. Дарэчы, яна можа наступіць ужо ў 2018 годзе. Плануецца, што па Мінску пачне ездзіць пара дзясяткаў таксі на электрапрывадзе.