Праваслаўны свет адзначае Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні

5 июня 2018

Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні сёння адзначае праваслаўны свет. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі пройдуць у Полацку. 5 чэрвеня - адзіны дзень у годзе, калі служба ідзе не толькі ў храмах Полацкай епархіі, але і ў Сафійскім саборы. Яна стартуе праз гадзіну. Пасля набажэнства вернікі зробяць адразу некалькі хрэсных хадоў, якія зліюцца ў вялікую святочную працэсію. А на адкрытай пляцоўцы горада - ля помніка прападобнай - стартуе праект "Мы славім імя Еўфрасінні".