Наваполацку - 60 гадоў!

9 июня 2018

60-годдзе сёння адзначае адзін з самых маладых гарадоў Беларусі. З юбілеем жыхароў і гасцей Наваполацка павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

60 гадоў таму на беразе Заходняй Дзвіны была разгорнутая маштабная камсамольская будоўля: узводзіўся першы ў Беларусі нафтаперапрацоўчы завод. Першабудаўнікі жылі ў палатках. А ўжо праз пяць гадоў рабочы пасёлак вырас у горад, а завод даў першы беларускі бензін. Сёння Наваполацк - горад фантанаў і мазаік, сквераў і скульптур. Адзіны ў краіне ўладальнік хуткаснага трамвая. Наваполацк стаў родным для тысяч беларусаў, выгадаваў першых нафтавікоў, вядомых навукоўцаў, спартсменаў, літаратараў, мастакоў і людзей дзяржаўных.

Свята не пакідае вуліцы горада ўвесь тыдзень, а сёння дасягне сваёй кульмінацыі. Падарункам для ўсіх жыхароў і гасцей Наваполацка ўвечар стане маляўнічы салют.