Праваслаўныя адзначаюць Прачыстую

28 августа 2020
Праваслаўныя сёння адзначаюць Прачыстую. Гэта адно з найважнейшых у царкоўным календары святаў, якое ўспамінае скон Маці Божай. Дату зямнога сыходу Багародзіцы адзначаюць светла: згодна з паданнем і сведчаннямі апосталаў, Хрыстос, акружаны мноствам анёлаў, сам з'явіўся, каб прыняць душу сваёй Прачыстай Маці і ўзвесці ў рай.  Сёння заканчваецца двухтыднёвы пост. Заўтра ў вернікаў трэці Спас, названы ў народзе Хлебным.