За адгрузкай рэактараў назіраў Аляксей Немаў.
Больш за дзве з паловай тысячы кіламетраў пераадолелі 4 рэактары гідракрэкінгу, каб трапіць у Мазыр. Абсталяванне, вырабленае японскай кампаніяй, нафтаперапрацоўчы завод заказаў некалькі гадоў таму, аднак прывезці яго аказался не так проста. Даўжыня аднаго рэактара - 51 метр, вага - 780 тон.
Раней тут была вада. Але каб даставіць на прадпрыемства такі негабарытны груз, яе адпампавалі, абсталявалі новы прычал і праклалі 10 кіламетраў асфальтаванай дарогі ад ракі да завода.
Рэактары па чарзе будуць прыбываць у канчатковы пункт маршруту з інтэрвалам у 2-3 дні. Іх транспарціроўка праходзіць пад кантролем спецыялістаў. Інжынерам прыйшлося прымяніць усе свае веды, каб рэактары змаглі бяспечна дабрацца да прадпрыемства.
Такія рэактары - самы дарагі і важны складальнік комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых рэшткаў. Кошт усяго праекта - амаль паўтара мільярда долараў. Для Мазырскага НПЗ - гэта самы буйны ў яго гісторыі інвестыцыйны праект. Паводле слоў спецыялістаў, акупіцца ён павінен праз 9 гадоў.
Спецыяльна створаны падвадны канал і аўтадарога не стануць аб'ектамі аднаго праекта. Інфраструктуру будуць выкарыстоўваць і ў далейшым.
Зараз на будаўнічай пляцоўцы ідзе заліванне падмуркаў пад абсталяванне. З яго ўводам стане магчыма павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты да 90%. Завяршыць будаўніцтва комплексу на прадпрыемстве плануюць ужо ў 2017 годзе.