Правілы бяспекі ад МНС у новым фармаце

15 октября 2019

Асновы бяспекі  ў простай форме. У Маладзечне з'явіўся аўтобусны прыпынак з сацыяльнай рэкламай. На ім  не толькі героі мультфільмаў, але і карысная інфармацыя: нумары тэлефонаў ратавальнікаў і правілы бяспекі. Такі прыпыначны пункт размясцілі побач са стадыёнам, басейнам, сярэдняй школай і гарадской бальніцай. Пакуль ён адзіны ў горадзе, але ў хуткім часе з'явяцца яшчэ тры.

Ноу-хау  і ў Маладзечанскай дзіцячай паліклініцы. Свой выгляд змянілі гардэробныя нумаркі. І цяпер  у чаканні прыёму ўрача дзеці разам з бацькамі змогуць паўтараць правілы бяспекі.