Правілы бяспекі на справе праверылі ў Жабінкаўскім раёне

8 октября 2015

Правілы бяспекі на справе праверылі грамадскія кантралёры ад абласнога аб'яднання прафсаюзаў у Жабінкаўскім раёне. Падобныя рэйды народныя інспектары праводзяць штомесяц. Асаблівая ўвага выкананню працоўнага заканадаўства, прафілактыцы траўматызму і бытавым умовам.

Падчас рэйду наведалі 12 аб'ектаў, сярод якіх дзіцячы сад, санаторый, спартыўны комплекс, сельгаспрадпрыемства і станцыя дыягностыкі.