У гучнай справе інтэрнэт-магазіна "ЛегалМінск" пастаўленая кропка

18 декабря 2016

На тыдні была пастаўленая кропка ў гучнай справе інтэрнэт-магазіна "ЛегалМінск" па продажы псіхатропаў. Суд практычна цалкам падтрымаў бок абвінавачання і вынес строгі прысуд. З 220 гадоў, якія запытваў пракурор, падсудныя падзялілі паміж сабою 218.

Заснавальнік інтэрнэт-магазіна па продажы спайсаў Канстанцін Вілюга атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вялікія тэрміны чакаюць і яго аднадумцаў. Як усё пачыналася і скончылася для самага буйнога наркасіндыката,  раскажа Юрый Шаўчук.

Гэтыя кадры - ужо гісторыя. Затрыманне Канстанціна Вілюгі. Менавіта з гэтага моманту пачала бурыцца імперыя "ЛегалМінск". Нумарок на "мерседэсе" блатны - 0101. Але перад байцамі ГУБАЗ не дапамагла нават ліпавая "ксіва".

Усё пачыналася ў часы, калі на ўсю краіну грымелі дыскатэкі сталічнага клуба "Рэактар". Першыя перадозы ад дызайнерскіх наркотыкаў былі ўжо тады. Але сапраўдную папулярнасць псіхатропы здабылі ў 2011-м. Год, калі пачаў працаваць першы магазін па продажы небяспечнай атруты. Спайс у той час збольшага лічылі псіхаактыўным рэчывам, у наркотыкі і зусім не запісвалі. Пазней быў арганізаваны цэлы брэнд па продажы смерці: "ЛегалМінск". Вілюга цалкам скапіраваў з расійскіх аналагаў схему працы наркамагазіна. Сіндыкат, якім кіраваў Кот, оптам забяспечваў спайсамі каля 70%  усіх інтэрнэт-магазінаў краіны. Схема гэтая магла б так і застацца незаўважанай у беларускага спажыўца, калі б не адна ўмова. Наркотыкі, нібы, былі цалкам легальнымі.

Прыхоўваць схему дапамагалі былыя праваахоўнікі. Іх задача складалася ў тым, каб паведамляць Вілюгу спіс забароненых наркатычных рэчываў, каб наркадылеры прыбіралі іх з продажу. Пасля гэтага непатрэбны тавар, як правіла, прадаваўся канкурэнтам. Але была ў Ката і ўпадабаная схема, як падстаўляць "партнёраў па бізнесе". Усім ахвочым праверыць свой тавар на легальнасць ён прапаноўваў свайго чалавека. Калі наркотык у выніку аказваўся нелегальным, Вілюга ўсё роўна паведамляў заказчыку, што тавар нармалльны, а ў гэты час зліваў знаёмым міліцыянерам інфармацыю на гэтага распаўсюджвальніка.

Наогул жа, канспірацыя - галоўная заслуга "кухараў": так называюць людзей, якія варылі з рэагенту гатовы наркотык. Дзякуючы гэтаму і  працы збытчыкаў схема працавала, як адладжаны механізм. Дарэчы, збытам у віртуальнай прасторы займалася вось гэтая дама - Ірына Семяняка, па сумяшчальніцтве дзяўчына Ката. На ёй "віселі" дробныя аптавікі. Сетка разыходзилася па ўсіх рэгіёнах і нават у Расію. Яна - аператар і размеркавальнік наркотыку. Праз Ірыну праходзілі асноўныя закладкі магазінаў, ад якіх вялі дзясяткі іншых тайнікоў. Ніхто з найніжэйшых звёнаў не ведаў пра яе нічога. У  Інтэрнэце Семяняка прадстаўлялася нікам РастаСэйл.

А гэта ўжо затрыманне той  Семянякі. Лічыцца, што менавіта пасля яго расследаванне атрымала хуткі ход. Па ланцужку былі затрыманыя ўсе астатнія звёны наркаімперыі - маскоўскі сябар Андрэй Працэвіч. Менавіта праз гэтага чалавека праходзілі ўсе заказы з Кітая. Адміністратар і правая рука Ката Аліна Церагера. Менеджары сярэдняга звяна, збытчыкі і нават спажыўцы. І, нарэшце, тыя, хто прыхоўваў наркакартэль - Канстанцін Дзенісевіч з МУС, а таксама Дзмітрый Вераценскі і Ігар Карыцкі з КДБ.

А гэта ўжо кропка, якую ў гэтай справе паставіла феміда. Галоўнага фігуранта Канстанціна Вілюгу абвінавачвалі ў стварэнні і кіраўніцтве міжнароднай злачыннай арганізацыяй. Даказана, што сіндыкат займаўся абаротам псіхатропных рэчываў і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю са студзеня 2011-га да лістапада 2014 года.

Таксама Вілюгу абвінавачвалі ў тым, што ён уцягнуў у свой злачынны бізнес тых самых экс-супрацоўнікаў КДБ і МУС.  Былых праваахоўнікаў таксама прызналі вінаватымі і прызначылі пакаранне ў 14 і 15 гадоў пазбаўлення волі. Для 17-ці абвінавачаных дзяржабвінаваўца запытваў 220 гадоў пазбаўлення волі. І варта сказаць, што пракурор і суд апынуліся амаль салідарныя - 218 гадоў на ўсіх. Ледзь менш, чым прасіла абвінавачанне, атрымалі тыя самыя дзяўчаты - Семяняка і Церагера. Шматлікія інтэрнэт-парталы падвялі агульны вынік дзейнасці "ЛегалМінск". Па гэтай графіцы можна меркаваць аб усёй маштабнасці прысуду.

Толькі па самых сціплых падліках, "ЛегалМінск" прынёс удзельнікам наркасіндыката 1 мільён 700 тысяч долараў. Прыгожае жыццё: адпачынак у лепшых рэстаранах і клубах, элітныя аўтамабілі, уікэнды на астравах - усё гэта для Вілюгі і яго набліжаных было справай звычайнай. Ну што ж, зараз надышоў час адплаты. Амаль усе асуджаныя будуць адбываць пакаранне ў калоніях узмоцненага або строгага рэжыму.

А ў 2011-м менавіта з'яўленне псеўдалегальных наркотыкаў паўплывала на тое, што моладзь пачала ўжываць спайс. У некалькі разоў вырас лік наркаспажыўцоў курыльных сумесяў і смяротных вынікаў ад псіхатропаў. Перадазіроўкі, вар'яцтвы, іншыя страшныя наступствы пасля курэння і жудасныя забойствы, якія сталі звычайнымі сярод аматараў пакурыць.

Яшчэ адзін немалаважны факт: ніхто з фігурантаў гэтай гучнай справы так і не прызнаў сваю віну. Нават нягледзячы на тое, што следству ўдалося даказаць, што ад псіхатропаў, прададзеных "ЛегалМінскам", загінулі людзі, у тым ліку і блізкая сяброўка Ката. Ніхто з іх так і не раскаяўся і не папрасіў прабачэння перад бацькамі, якія страцілі сваіх дзяцей.