Правілы бяспечных паводзін нагадалі жыхарам сталіцы на інтэрактыўных пляцоўках

26 февраля 2021
Сёння спецыялісты нагадалі асноўныя правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях: аказанне першай дапамогі і дзеянні пры пажары. На мабільных інтэрактыўных пляцоўках можна было самастойна патушыць агонь. Вадзіцелі асвяжылі правілы дарожнага руху па экзаменацыйных білетах. За "рулём" пабывалі і юныя ўдзельнікі дарожнага руху.

Для наведвальнікаў ратавальнікі дэманстравалі тэхнічныя сродкі і аўтамабілі, якія штодня выкарыстоўваюць аператыўныя службы.

Госці свята паглядзелі на Мінск з вышыні пад'ёмніка пажарнай машыны. Прыемным бонусам сталі падарункі ад арганізатараў.