Неймар - аўтар сотага гола на чэмпіянаце свету ў Бразіліі

24 июня 2014
Неймар - аўтар сотага гола на чэмпіянаце свету ў Бразіліі ў сотым матчы пентакампеонаў на Кубку свету. Адбылася гэтая падзея, калі форвард Барселоны адкрыў лік у гульне з Камерунам. Да канца першага тайма за Неймарам лічыўся ўжо дубль. У выніку бразільцы разграмілі афрыканцаў 4:1 і занялі першае месца ў групе. А ў 1/8 фіналу згуляюць з чылійцамі.
У паралельнай дуэлі квартэта другую пуцёўку ў плэй-оф аспрэчвалі каманды Харватыі і Мексікі. Да 72-й хвіліны зборныя не забівалі, а затым за 10 хвілін мексіканцы правялі 3 галы, што і вызначыла зыход сустрэчы. 3:1 - за выхад у чвэрцьфінал Мексіка паспрачаецца з Галандыяй.