Пра надвор'е: магнітных бур не прагназуецца

19 января 2023

20 студзеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: яснае надвор'е ў гэты дзень - лета будзе засушлівым. Пахмурна або снег - лета будзе звычайным, без анамальных тэмператур.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2006 годзе - больш за 31 градус марозу, а самы цёплы дзень у 1949-м - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 6 градусаў цяпла.