23 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. 23 лютага - Прохар. У гэты дзень казалі: "Прыйшоў Прохар ды Аўлас - скора вясна ў нас", "Хоць люты і злуецца, але вясну адчувае". І прыкмячалі: снег звешваецца з дахаў - на ўраджай хлеба; марознае надвор'е - да цёплага сакавіка. Самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2007 годзе - больш за 32 градусы марозу, а самы цёплы дзень ў 1990-м - у Высокім тэрмометры паказалі амаль 16 градусаў цяпла.