Харчовую бяспеку прадоўжаць сёння абмяркоўваць у Мінску

20 июня 2017

Харчовую бяспеку, а таксама змены клімату прадоўжаць сёння абмяркоўваць у Мінску. Напярэдадні густ і якасць беларускай прадукцыі ацаніў кіраўнік праграм харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Раймунд Еле адзначыў, што ў Беларусі добра развіты сектар сельскай гаспадаркі. Асабліва яго зацікавіла праца мяса-малочнай прамысловасці.

Адзін з важных аспектаў FAO сёння - дасягненне мэт устойлівай вытворчасці харчавання і вядзення сельскай гаспадаркі ва ўмовах глабальнай змены клімату, а таксама рэалізацыі парадку дня дня ў вобласці - устойлівага развіцця на перыяд да 30 года і Парыжскага пагаднення па змене клімату.

Адна з рэгіянальных ініцыятыў FAO, якой надаецца сур'ёзнае значэнне, - пашырэнне магчымасцяў дробных фермераў і развіццё аграхарчовага гандлю.